:

Аб сустрэчы Пасла Д.Гарэліка з Міністрам замежных спраў Манголіі

07.09.2023 г.

7 верасня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік сустрэўся з Міністрам замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі беларуска-мангольскае супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах. Абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, разгледзелі пытанні правядзення двухбаковых мерапрыемстваў у 2023-2024 гадах.

Пасол Беларусі асабліва падкрэсліў неабходнасць паспяховай арганізацыі Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і пасяджэнні Рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі да канца 2023 года ў г. Мінску.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці