:

Аб візіце Пасла ў аймак Умнуговь

23.10.2023 г.

З 17 па 20 кастрычніка 2023 г. адбыўся рабочы візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрыя Гарэліка ў аймак Умнуговь (Поўдзень Манголіі).

Праведзены сустрэчы з Мэрам горада Даланзадгад Х.Батболдам, са Старшынёй Хурала грамадзянскіх прадстаўнікоў гаррода Даланзадгад Т.Мэндээ і іншымі прадстаўнікамі рэгіянальнай улады. Абмяркоўваліся пытанні пашырэння рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй, а таксама пытанні пастаўкі беларускай кар'ернай, сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі.

Падчас паездкі пасол правёў сустрэчу з бацькамі студэнтаў, якія вучацца ў ВНУ і каледжах Беларусі, а таксама азнаёміўся з работай беларускай тэхнікі на кар'еры АТ «Эрдэнес Таван Толгой». Праведзены перагаворы аб далейшым супрацоўніцтве з кампаніямі-аператарамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці