О проведении Международной летней школы беларусистики
19.05.2020 г.Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе, што дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (далей — РІВШ) арганізуе правядзенне 5-й Міжнароднай летняй школы беларусістыкі (далей — школа), якая будзе працаваць у анлайн-рэжыме з 17 жніўня па 28 жніўня 2020 года.
У гэтым годзе праграма школы прадугледжвае:
- мэтанакіраваную адукацыйную праграму для розных труп навучэнцаў (прадстаўнікоў дыпламатычных місій у краінах свету і членаў іх сем’яў; грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа; замежных студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і іншых асоб, зацікаўленых у вывучэнні беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і культуры; выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай (другой); дзяцей);
- узроўневую моўную падрыхтоўку (праграма разлічана як на пачаткоўцаў, якія раней не карысталіся беларускай мовай, так і на тых, хто ўжо вывучаў яе ў школе, універсітэце ці ў непасрэдных стасунках з носьбітамі беларускай мовы);
- лекцыі вядомых беларускіх даследчыкаў па пытаннях і праблемах сучаснага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі;
- разнастайную культурную праграму: анлайн-наведванне беларускіх музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў Беларусі, інтэрактыўныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі, тэматычныя сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, навукі і мастацтва;
- атрыманне адпаведнага сертыфіката.
Дадаткова ў межах школы маецца магчымасць:
- агранізаваць для прадстаўнікоў дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь у краінах свету заняткі па адукацыйнай праграме развіцця навыкаў валодання вуснай і пісьмовай беларускай мовай афіцыйна- дзелавога стылю “Беларуская мова як сродак прафесійнага развіцця дыпламатычных работнікаў”;
- засвоіць асобую адукацыйную праграму павышэння кваліфікацыі «Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай (другой)» — пасля паспяховага завяршэння курса слухачы павышэння кваліфікацыі атрымаюць пасведчанне дзяржаўнага ўзору http://www.studyin.edu.by/ru/main.aspx7guicN13051.
- прыняць удзел у Дзіцячай летняй школе беларусістыкі для дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў (адукацыйная праграма для дзяцей распрацавана з улікам узроўневай педагогікі і псіхалогіі і будзе праходзіць у інтэрактыўным рэжыме з ужываннем гульнявых тэхналогій).
Для ўдзелу ў рабоце Школы трэба даслаць заяўку да 15 жніўня 2020 года, якую неабходна запоўніць па наступнай спасылцы http://nihe.bsu.by/index.php/ru/mizhnarodnaya-letnyaya-shkola-belarusistyki.
Дадатковыя звесткі адносна арганізацыйнага ўнёску, патрэбных дакументаў можна атрымаць на сайце РІВШ http://mail.nihe.by/index.php/ru/ і на старонцы http://studyin.edu.by/.
Па арганізацыйных і іншых пытаннях удзелу ў рабоце школы трэба звяртацца ў РІВШ (тэл. +375 (17) 213-16-80; тэл./факс +375 (17) 200-90-37; тэл./факс +375 (17) 395-79-40; эл.пошта: SkolaBel@mail.ru).