:

Аб візіце Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С.Алейніка ў Манголію

21.09.2022 г.

 

 

20-21 верасня 2022 г. адбыўся візіт Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка ў Манголію.

У рамках візіту Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь сустрэўся з Міністрам развіцця дарог і транспарту Манголіі Сандагійн Бямбацогтам. Абмеркаваны актуальны стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў транспартнай сферы, а таксама пытанні ўзаемадзеяння ў рамках Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

На сустрэчы з Міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі Хаянгаагійн Баларчулунам абмеркаваны бягучыя сумесныя праекты Беларусі і Манголіі ў галіне сельскай гаспадаркі.

Падчас сустрэчы Сяргея Алейніка са Спікерам Вялікага дзяржаўнага хурала Манголіі Гомбаджавын Занданшатарам адбыўся абмен думкамі па шырокім коле пытанняў. Асаблівая ўвага ўдзелена актывізацыі ўзаемадзеяння паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін.

21 верасня 2022 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у пятым раундзе беларуска-мангольскіх палітычных кансультацый. Мангольскі бок прадстаўляў намеснік Міністра замежных спраў Батсумбэрыйн Мухджын.

Бакі абмеркавалі стан беларуска-мангольскага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах. Абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, рэгіянальнай тэматыцы. Разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

У ходзе візіту праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі мангольскіх дзелавых колаў, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю, а таксама з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на мангольскай міжнароднай выставе «Уланбаатар Партнершып».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці