Чапурны Станіслаў Уладзіміравіч
Нарадзіўся 17 ліпеня 1972 г. у г. Мінску (Рэспубліка Беларусь).
Адукацыя — вышэйшая. У 1997 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.
Працоўная дзейнасць
1994 — 1998 гг. — інспектар, старшы інспектар, галоўны інспектар Мінскай рэгіянальнай мытні; галоўны інспектар прававога ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь
1998 — 1999 гг. — галоўны спецыяліст дагаворна-прававога ўпраўлення апарату Міністра па справах СНД; галоўны саветнік упраўлення міждзяржаўнага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
1999 — 2000 гг. — намеснік начальніка ўпраўлення па справах Саюза Беларусі і Расіі; начальнік упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2000 — 2002 гг. — саветнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г.Навасібірску
2002 — 2007 гг. — саветнік дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці; саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі, намеснік начальніка ўпраўлення рэгіёнаў Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2007 — 2010 гг. — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль
2010 — 2014 гг. — начальнік упраўлення рэгіёнаў Расіі; намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Расіі — начальнік упраўлення рэгіёнаў Расіі галоўнага ўпраўлення Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
з траўня 2014 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі (даверчыя граматы Прэзідэнту Манголіі ўручыў 6 жніўня 2014 г.)
Валодае ангельскай мовай.
Жанаты. Мае дачку.