:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Манголіі рэгулююцца Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ад 24 студзеня 1992 г. (ўступіла ў сілу 24 студзеня 1992 г.), Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый ад 28 мая 2001 г. (ўступіла ў сілу 27 студзеня 2002 г.) і Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы і маёмасць ад 28 мая 2001 г. (ўступіла ў сілу 12 сакавіка 2007 г.).

У 2019 года ў двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінах стаў даступны механізм экспартнага крэдытавання Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь паставак у Манголію беларускіх тавараў (работ, паслуг). Генеральнае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту падпісана 19 красавіка 2019 г. (ўступіла ў сілу 11 кастрычніка 2019 г.).

У рамках схемы экспартнага крэдыту ўжо рэалізуецца праект па пастаўцы Дзяржаўнаму агенцтву па надзвычайных сітуацыях Манголіі беларускай супрацьпажарнай тэхнікі на шасі «МАЗ».

Ва ўзаемным гандлі Беларусі і Манголіі традыцыйна пераважаюць пастаўкі тавараў з Беларусі, пастаўкі з Манголіі нязначныя.

У 2020 годзе ўзаемны тавараабарот склаў 49,6 млн. долараў (147,1 працэнта да 2019 года), у Манголію пастаўлена беларускіх тавараў на суму 49,5 млн. долараў (146,6 працэнта), з Манголіі ў Беларусь — 153,6 тыс. долараў.

Дынаміка двухбаковага гандлю таварамі (2014 – 2020 гг.)
тыс. долараў ЗША

 

Тавараабарот

Пастаўкі з Беларусі

Пастаўкі з Манголіі

2014

22 362,5

21 663,8

698,7

2015

23 195,5

23 149,9

45,6

2016

9 895,7

9 826,9

68,8

2017

13 642,4

13 517,6

124,8

2018

19 458,2

19 116,4

341,8

2019

33 717,2

33 668,4

48,8

2020

49 604,6

49 451,0

153,6

2020, % да 2019

147,1

146,9

314,8


Найбольш значныя таварныя пазіцыі, што пастаўляюцца ў Манголію з Беларусі ў 2019-2020 гадах: кар'ерныя самазвалы, аўтамабілі спецпрызначэння, сухое малако, дарожная і будаўнічая тэхніка, тара пластмасавая, аўтамабілі для перавозкі 10 і больш чалавек, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, лекавыя сродкі, мучныя кандытарскія вырабы, мэбля, спецыфічныя тавары, віны вінаградныя натуральныя.

З Манголіі ў Беларусь пастаўляўся плавікавы шпат і вырабы з кашміра.

Абарот паслуг паміж Беларуссю і Манголіяй у 2020 годзе склаў 6,6 млн. долараў (106,3% да 2019 года). Пры гэтым Рэспублікай Беларусь аказана паслуг на суму 4,9 млн. долараў, Манголіяй — 1,7 млн. долараў.

Адбылося пяць пасяджэнняў Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве (пятае — у чэрвені 2019 г. у Улан-Батары). З беларускага боку Камісію ўзначальвае Міністр прамысловасці, з мангольскага — Міністр харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці.

Праведзена два пасяджэння двухбаковай Рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі (другое — у ліпені 2018 г. у Мінску).

У жніўні 2018 г. у Улан-Батары прайшло першае пасяджэнне Беларуска-Мангольскай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці