:

Д.Гарэлік наведаў беларускую экспазіцыю ў рамках Міжнароднай выставы «Ulaanbaatar Partnership-2024»

26.09.2024 г.

26 верасня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік наведаў беларускую экспазіцыю ў рамках Міжнароднай выстаўкі “Ulaanbaatar Partnership-2024”, якая праходзіць з 26 па 29 верасня ў выставачным комплексе “Misheel Expo”.

Пасол высока ацаніў узровень арганізацыі экспазіцыі кожнага айчыннага прадпрыемства. Штогадовы ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у Міжнароднай выставе “Ulaanbaatar Partnership” дае магчымасць прадставіць шырокаму колу мангольскіх спажыўцоў якасную беларускую прадукцыю, а таксама наладжваць кантакты з новымі мангольскімі партнёрамі.

На выстаўцы прадстаўлены такія беларускія прадпрыемствы, як ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «Гандальмаш», ДВА «Белтопгаз», БКМ Холдынг («Белкамунмаш»), а таксама ДП «Кандытарская фабрыка „Віцьба”.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці