Аб сустрэчы ў Дзяржаўным агенцтве па надзвычайных сітуацыях Манголіі
20.09.2024 г.
20 верасня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік сустрэўся з кіраўніком Дзяржаўнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях Манголіі, Генерал-маёрам Гамбажавын Арыунбуянам. На сустрэчы таксама прысутнічала кіраўніцтва ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», РУП «Белэксімгарант» і ТАА «Пожснаб».
Бакі падкрэслілі пазітыўны вопыт супрацоўніцтва ў справе паставак беларускай выратавальнай тэхнікі для патрэб Дзяржаўнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях Манголіі.
Мангольскі бок пацвердзіў зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве і набыцці рознай спецыяльнай пажарнай тэхнікі беларускай вытворчасці.