Аб сустрэчы Пасла Д.Гарэліка з дэпутатам Вялікага Дзяржаўнага Хурала Манголіі
15.09.2023 г.14 верасня 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрыя Гарэліка са старшынёй Пастаяннага камітэта па знешняй палітыцы і бяспецы пры Вялікім Дзяржаўным Хурале Манголіі, кіраўніком Мангола-Беларускай парламенцкай групы Бямбасурэнгінйн Энх-Амгаланам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня ў эканамічнай, гуманітарнай і культурных галінах, а таксама рэалізацыю перспектыўных двухбаковых праектаў. Пасол Беларусі прывітаў актывізацыю міжпарламенцкага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Манголіяй. Бямбасурэнгінйн Энх-Амгалан выказаў упэўненасць, што яго візіт у Беларусь, запланаваны на лістапад 2023 г., дасць неабходны імпульс прадуктыўнаму ўзаемадзеянню парламентаў Беларусі і Манголіі.