Аб сустрэчы Пасла Д.Гарэліка з дэпутатам Вялікага Дзяржаўнага Хурала Манголіі
16.09.2024 г. 12 верасня 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрыя Гарэліка з Дэпутатам Вялікага Дзяржаўнага Хурала Манголіі, Старшынёй Пастаяннага камітэта па юстыцыі Вялікага Дзяржаўнага Хурала Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня ў эканамічнай, гуманітарнай і культурных галінах, а таксама выкананне дамоўленасцей па выніках візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Манголію.
Бакі сышліся на думцы аб неабходнасці актывізацыі беларуска-мангольскага парламенцкага ўзаемадзеяння.