:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі М.Орда з Прэзідэнтам Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты Манголіі

11.11.2026 г.

11 лістапада 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Міхаіл Орда сустрэўся з Прэзідэнтам Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты Манголіі (НГПП) Баатаржавын Лхагважавам.

Бакі дэталёва абмеркавалі вынікі Беларуска-Мангольскага бізнес-форуму, які прайшоў у рамках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Манголіі У.Хурэлсуха ў канцы кастрычніка 2026 г. Пасол Беларусі падзякаваў Прэзідэнту НГПП Манголіі за садзейнічанне ў арганізацыі гэтага мерапрыемства, праведзенага сумесна з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Міхаіл Орда асабліва адзначыў практычную эфектыўнасць правядзення бізнес-форумаў для развіцця гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Манголіі.

Таксама бакі абмеркавалі далейшыя захады па развіццю ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат. Сышліся на думцы, што цеснае супрацоўніцтва бізнесменаў з'яўляецца адным з ключавых інструментаў дасягнення мэт і выканання задач, пастаўленых кіраўнікамі Беларусі і Манголіі, а таксама максімальна эфектыўнага выкарыстання пераваг, якія прадастаўляюцца Часовым гандлёвым пагадненнем паміж ЕАЭС і Манголіяй.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці