:

Аб святкаванні Дня Незалежнасці і адкрыцця Алеі дружбы Беларусі і Манголіі

04.07.2022 г.

3 ліпеня 2022 года ў Нацыянальным парку (г.Улан-Батар) адбыўся прыём, прысвечаны святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і адкрыццю Алеі дружбы Беларусі і Манголіі.

У сваёй прамове Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Д.Гарэлік нагадаў прысутным гасцям пра гісторыю Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

«3 ліпеня 1944 года падчас аперацыі «Баграціён» горад Менск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з таго часу ў гэты дзень адзначаецца Дзень Незалежнасці Беларусі. Гэта свята аб'ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе будучыню, з'яўляецца ўвасабленнем гераізму, стойкасці, бяспрыкладнай мужнасці і велічы духу народа, сімвалам адзінства, дабрабыту і працвітання нашай дзяржавы», – заявіў Пасол.

Таксама Д.Гарэлік праінфармаваў гасцей аб Годзе гістарычнай памяці і расследаванні генацыду беларускага народа, які праходзіць у 2022 годзе ў Беларусі, якое ў дадзены момант праводзіць Генпракуратура Рэспублікі Беларусь.

У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Алеі дружбы Беларусі і Манголіі, прысвечанай 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манголіяй, прынялі ўдзел дыпламаты Пасольства, прадстаўнікі дыпкорпуса, а таксама розных міністэрстваў і дзяржаўных устаноў Манголіі.

У сваёй прамове Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі асабліва адзначыў цёплыя, сяброўскія адносіны, заснаваныя на ўзаемавыгадным супрацоўніцтве, якія склаліся паміж Беларуссю і Манголіяй, а таксама пацвердзіў цвёрды намер захоўваць і нарошчваць дынаміку развіцця двухбаковых адносін на ўсіх узроўнях і ва ўсіх напрамках.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці