:

Аб правядзенні пасяджэння Беларуска-Мангольскай Рабочай групы па сельскай гаспадарцы

19.01.2024 г.

18 студзеня 2024 г. адбылося Трэцяе пасяджэнне Беларуска-Мангольскай Рабочай групы па сельскай гаспадарцы (у фармаце відэаканферэнцыі) пад старшынствам намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Вадзіма Шагойкі і начальніка ўпраўлення планавання і палітыкі Міністэрства харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголу (Bolorchuluun Tsendgombo).

У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі беларускіх і мангольскіх арганізацый і прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць розныя напрамкі сельскагаспадарчай галіны, а таксама пасольствы дзвюх краін.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Манголіі ў сферы сельскай гаспадаркі, рэалізацыю перспектыўных праектаў, а таксама падрыхтоўку да пасяджэння Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву і візіту прадстаўнічай мангольскай дэлегацыі ў Рэспубліку Беларусь.

 
 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці