Аб сустрэчы Пасла з кіраўніцтвам Аб'яднанай асацыяцыі будаўнікоў Манголіі
02.10.2026 г.
2 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Міхаіл Орда сустрэўся з Першым Віцэ-прэзідэнтам Аб'яднанай асацыяцыі будаўнікоў Манголіі Борын Улзійбатам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы будаўніцтва і сферы паставак будматэрыялаў, а таксама арганізацыю двухбаковых мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву.
Пасол Беларусі падкрэсліў, што настаў час інтэнсіфікаваць кантакты паміж профільнымі дзяржорганамі і будаўнічымі аб'яднаннямі Беларусі і Манголіі.