:

Аб візіце Прэзідэнта Манголіі ў Рэспубліку Беларусь

28.10.2026 г.

24-26 кастрычніка 2026 г. Прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух здзейсніў дзяржаўны візіт у Рэспубліку Беларусь, які стаў першым у гісторыі візітам кіраўніка Мангольскай дзяржавы ў Беларусь.

У дзень свайго прыбыцця Ухнаагійн Хурэлсух усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску, аддаўшы даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны.

25 кастрычніка 2026 г. кіраўнік Манголіі наведаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці МНС Беларусі. У той жа дзень лідары Беларусі і Манголіі пагутарылі тэт-а-тэт.

Афіцыйныя перамовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуха адбыліся 26 кастрычніка 2026 г. У склад беларускай дэлегацыі ў вузкім і пашыраным складах у тым ліку ўвайшлі Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Міхаіл Орда, Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Кузняцоў, які з'яўляецца старшынёй беларускай часткі сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Аляксандр Лукашэнка і Ухнаагійн Хурэлсух станоўча ацанілі выкананне дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Манголію ў 2024 годзе, і вызначылі асноўныя напрамкі для далейшага інтэнсіўнага развіцця беларуска-мангольскага супрацоўніцтва. У якасці ключавых пунктаў росту ва ўмацаванні беларуска-мангольскіх адносін адзначаны прамысловая кааперацыя, супрацоўніцтва ў сферах лёгкай прамысловасці і аграпрамысловага комплексу.

У ходзе візіту Аляксандр Лукашэнка і Ухнаагійн Хурэлсух абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі Дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй, падпісанага ў 2024 годзе. Падпісана Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі ў 2027-2029 гг. Таксама бакі прынялі дакументы па развіццю супрацоўніцтва ў сферах спорту, сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасці, мытні, акрэдытацыі, камунікацыі, а таксама двухбаковага рэгіянальнага ўзаемадзеяння.

 

Па выніках перамоў кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі, што значны патэнцыял двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння ў поўнай меры яшчэ трэба будзе рэалізаваць, чаму ў тым ліку заклікана паспрыяць Часовае гандлёвае пагадненне паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі і Манголіяй, якое ўступіла ў сілу 22 ліпеня 2026 г.

Таксама ў рамках візіту Ухнаагійн Хурэлсуха ў Мінску прайшло сумеснае пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Манголіі і Мангола-Беларускай групы дружбы.  Бакі дамовіліся аб канкрэтных кроках па лініі груп дружбы і парламентаў дзвюх краін, аб маючых адбыцца абменах візітамі па Міжпарламенцкай лініі, аб падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да 35-годдзя ў 2027 гаду з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларусью і Манголіяй.

Заключнай часткай дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Манголіі стаў Беларуска-Мангольскі бізнес-форум, удзел у якім прынялі прадстаўнікі каля 60 мангольскіх і 200 беларускіх кампаній. Перад пачаткам мерапрыемства мангольская дэлегацыя наведала вядучыя беларускія прадпрыемствы: ААТ «Камволь», СААТ «Камунарка», Парк высокіх тэхналогій і індустрыяльны парк «Вялікі камень». Па выніках бізнес-форуму падпісаны 17 дагавораў і мемарандумаў у такіх сферах, як чыгуначныя перавозкі, Піваварная галіна, пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі, харчовых тавараў і малочнай прадукцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці