Аб візіце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Манголію
07.06.2024 г.
З 1 па 4 чэрвеня 2024 г. адбыўся дзяржаўны візіт у Манголію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі члены Урада, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і бізнес-колаў. У рамках візіту праведзены двухбаковыя сустрэчы з мангольскімі калегамі, а таксама Мангола-Беларускі бізнес-форум.
Адбыліся перагаворы з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухам у вузкім і пашыраным складах. Лідэры краін абмеркавалі ўвесь спектр двухбаковых адносін, асаблівая ўвага надавалася перспектыўным двухбаковым праектам у сферы сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю.
У ходзе візіту таксама праведзены перагаворы са Старшынёй Вялікага Дзяржаўнага Хурала (Парламента) Манголіі Гамбажавін Занданшатарам.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з гісторыяй, самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа Манголіі.