:

Супрацоўніцтва ў навуковай і гуманітарнай сферах

Пытанні супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы рэгулююцца Пагадненнем паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі і навукі Манголіі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій ад 5 верасьня 2013 г. (ўступіла ў сілу 5 верасня 2013 г.) і Пагадненнем аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Акадэміяй навук Манголіі ад 24 траўня 2017 г. (ўступіла у сілу 24 траўня 2017 г.).

У траўні 2015 г. створана Сумесная Беларуска-Мангольская камісія па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. У студзені 2016 г. у Улан-Батары прайшло першае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння: матэрыялазнаўства і нанаматэрыялы; лазерныя і оптаэлектронныя тэхналогіі; медыцына, фармакалогія і біятэхналогіі; беспілотныя авіяцыйныя комплексы, аэракасмічныя тэхналогіі.

22 — 26 траўня 2017 г. арганізаваны першы візіт прэзідэнта Акадэміі навук Манголіі Д.Рэгдэла ў Беларусь. Прайшлі перамовы з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій, Д.Рэгдэл наведаў шэраг навуковых устаноў Беларусі.

5-6 жніўня 2019 г. у Мінску праведзена ІІ пасяджэнне Сумеснай Камісіі, абвешчаны чарговы конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2020-2021 гг. па прыярытэтных кірунках супрацоўніцтва.

У Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі ў рамках міжнароднай выставы «Ulaanbaatar Partnership» (12-15 верасня 2019 г., г.Улан-Батар) прынялі ўдзел 5 ВНУ Беларусі, праведзены перамовы аб сумесных навукова-даследчых работах. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт (БДТУ) падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве з Мангольскім універсітэтам навукі і тэхналогій, Дзяржаўным аграрным універсітэтам, Акадэміяй горных навук, Улан-Батарскім тэхналагічным інстытутам; Гродзенскі дзяржуніверсітэт — пратакол аб намерах з Улан-Батарскім тэхналагічным інстытутам; Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт і БДТУ — сумесны дагавор аб супрацоўніцтве ў навуковай сферы з Мангольскім універсітэтам навукі і тэхналогій.

Трэцяе пасяджэнне Сумеснай Камісіі праведзена 24 лістапада 2021 г. у анлайн-фармаце. Аб'яўлены конкурс для вызначэння пераліку сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2022 год па прыярытэтных напрамках супрацоўніцтва.

Супрацоўніцтва ў галіне адукацыі рэгулюецца Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі ад 4 верасня 2013 г. (ўступіла ў сілу 8 ліпеня 2014 г.).

Пагадненне дае магчымасць штогадовага навучання ў ВНУ бакоў на ўзгодненых умовах да трох чалавек. У 2015/2016 навучальным годзе Беларуссю прыняты на навучанне на бясплатнай аснове два мангольскіх студэнта, у 2016/2017 навучальным годзе — тры студэнты. У 2018 годзе прыём студэнтаў па дадзенай схеме прыпынены, бо беларускія студэнты не падавалі заявак на навучанне ў ВНУ Манголіі.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 232 ад 12 чэрвеня 2018 г. «Аб грантах на навучанне» ў 2019 годзе па сістэме грантаў на навучанне былі прыняты пяць грамадзян Манголіі, у 2020 годзе таксама пяць грамадзян, у 2021 годзе — адзінаццаць. Акрамя таго, у 2021 годзе арганізавана навучанне 3 мангольскіх грамадзян на падрыхтоўчым аддзяленні (на платнай аснове) з наступным іх пераводам у наступным годзе на навучанне за кошт грантаў. У 2022 г. квота навучання па сістэме грантаў для грамадзян Манголіі павялічана да 20 месц. У рамках супрацоўніцтва паміж саманам Даланзадгад аймака Умнугаў і г.Жодзіна ў Філіял БНТУ «Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж» за кошт мангольскага дылера ААТ «БЕЛАЗ» усяго прынята на навучанне больш за 20 грамадзян Манголіі.

Супрацоўніцтва ў галіне культуры рэгулюецца Пагадненнем паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі, культуры, навукі і спорту Манголіі аб супрацоўніцтве ў сферы культуры ад 6 лютага 2017 г. (ўступіла ў сілу 6 лютага 2017 г.).

У рамках святкавання 75-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня незалежнасці Беларусі c 25 чэрвеня па 3 ліпеня 2019 г. у Улан-Батары ўпершыню арганізаваны Тыдзень беларускага кіно ў Манголіі. Праграму Тыдня кіно склалі фільмы, прысвечаныя падзеям Вялікай айчыннай вайны, што адбываліся ў Беларусі, праведзена тэматычная фотавыстава «Беларусь партызанская».

У 2020 годзе ў рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 7 і 9 мая на цэнтральным тэлеканале MNB арганізаваны паказ мастацкага фільма «Брэсцкая крэпасць» (дубляваны на мангольскую мову).

У мэтах развіцця супрацоўніцтва ў сферы кнігадрукавання і папулярызацыі твораў беларускіх пісьменнікаў у Манголіі, пры непасрэдным удзеле Пасольства ўпершыню выдадзены на мангольскай мове зборнік санетаў беларускага класіка — Янкі Купалы. Перакладчыкам выдання з'яўляецца Заслужаны дзеяч культуры Манголіі Бадам-Ачырын Галарыд.

У 2019 годзе праведзен шэраг памятных мерапрыемстваў у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў баях на Халхін-Голе і 110-годдзя з дня нараджэння лётчыка-інтэрнацыяналіста, першага двойчы Героя Савецкага Саюза, беларуса С.І. Грыцаўца, які праславіўся ў баях на Халхін- Голе.

Сумесна з мэрыяй г.Чайбалсана і пры непасрэдным удзеле Мэра г.Чайбалсана П.Мунхтура арганізаван выраб бюста С.І. Грыцаўца ў майстэрні мангольскага скульптара Л.Гантумура. 9 верасня 2019 г. праведзена цэрымонія адкрыцця помніка ў г.Чайбалсане з запрашэннем ўнука героя — С.В. Архангельскага, прэзідэнта расійскага Фонду «Пераможца» ім. С.І. Грыцаўца.

На рускай і мангольскай мовах перавыдадзеная кніга беларускага журналіста А.Щэрбакова «Крылатым даверце неба!» аб С.І. Грыцаўцэ. Перакладчыкам выдання з'яўляецца Заслужаны дзеяч культуры Манголіі Бадам-Ачырын Галарыд. У газеце «Навіны Манголіі» размешчан шэраг артыкулаў пра жыццёвы шлях і подзвігі славутага беларуса, у мангольскіх Інтэрнэт-СМІ размешчаны інтэрв'ю Пасла і С.В. Архангельскага.

З мэтай актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы 23 кастрычніка 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Манголіі з удзелам прадстаўнікоў больш за 40 бібліятэк г.Улан-Батара, а таксама мангольскіх СМІ праведзена прэзентацыя зборніка санетаў Я.Купалы і кнігі «Крылатым даверце неба!». Больш за 200 асобнікаў кніг перададзены ў дар прадстаўнікам бібліятэк. Таксама дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі ўручана факсімільнае выданне першага «Буквара», якое перададзена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Развіваецца ўзаемадзеянне ў спартыўнай сферы. З 2018 года мангольскія спартсмены рэгулярна ўдзельнічаюць Міжнародным турніры па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, штогод заваёўваюць прызавыя месцы. Беларускія спартсмены ў ліпені 2019 г. прынялі ўдзел і занялі прызавыя месцы ў этапе Чэмпіянату свету па самба, які праводзіўся ў Манголіі. У лютым 2020 г. адбыўся візіт у Беларусь дэлегацыі Федэрацыі самба Манголіі (члены федэрацыі, трэнеры і спартсмены). У ходзе турніру мангольскія спартсмены занялі шэраг прызавых месцаў.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці