:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Манголіі з Міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі

25.06.2021 г.

24 чэрвеня 2021 г. з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслав Чапурны сустрэўся з Міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі, старшынёй мангольскай часткі Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Загджавын Мэндсайханам.

Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў беларуска-мангольскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якія, у тым ліку, датычацца практычнай рэалізацыі двухбаковых праектаў у рамках Генеральнага пагаднення паміж урадамі Беларусь і Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту, а таксама планы правядзення чарговага пасядження Сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў другім паўгоддзе бягучага года ў г.Мінску.

На заканчэнне сустрэчы С.Чапурны за ўклад у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва быў узнагароджаны ганаровым знакам Міністэрства харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці