:

Аб наведванні Інстытута стратэгічных даследаванняў Манголіі

20.01.2022 г.

20 студзеня 2022 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік наведаў Інстытут стратэгічных даследаванняў пры Нацыянальным савеце бяспекі Манголіі.

Пасол азнаёміўся са структурай і асаблівасцямі дзейнасці Інстытута. Таксама, Дзмітрый Гарэлік выступіў з прэзентацыяй аб стане і развіцці двухбаковых адносін Беларусі і Манголіі, а таксама Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі.

У ходзе сустрэчы з дырэктарам Інстытута, генералам Б.Даваадорджам, бакі абмяняліся думкамі па пытаннях развіцця двухбаковых адносін, бяспекі і перспектывах супрацоўніцтва Інстытута стратэгічных даследаванняў пры Нацыянальным савеце бяспекі Манголіі і Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД).

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці