Пра кірмаш турысцкіх паслуг ˮАДПАЧЫНАК – 2023“
21.03.2023 г.
13 – 15 красавіка 2023 г. пройдзе 25-ы міжнародны вясновы кірмаш турысцкіх паслуг ”АДПАЧЫНАК – 2023“ у новым фармаце.
Мерапрыемства пройдзе на базе Палаца спорту ў Мінску. Асаблівая ўвага ў яго рамках будзе ўдзелена ўнутранаму турызму. Новыя турыстычныя праграмы і прапановы прадэманструюць больш за 100 экспанентаў: упраўленні спорту і турызму аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, тураператары, санаторыі, аграэкасядзібы, медыцынскія і SPA-цэнтры, гатэлі, гасцініцы і загарадныя комплексы, страхавыя і транспартныя кампаніі, аб'екты прамысловага турызму.
На адкрытай пляцоўцы каля Палаца спорту плануецца арганізаваць прэзентацыю турыстычнага патэнцыялу рэгіёнаў, а таксама выставу тэхнікі буйных прамысловых прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі па арганізацыі экскурсій — МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ.
Запланавана правядзенне насычанай дзелавой праграмы ў фармаце прэзентацый, воркшопаў, круглых сталоў і інш.
Падрабязная інфармацыя аб кірмашы ˮОТДЫХ – 2023“, уключаючы прэзентацыю выставы, даступна на сайце https://tourexpo.by/.