:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам замежных спраў Манголіі

26.03.2021 г.

25 сакавіка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслава Чапурнога з Міністрам замежных спраў Манголіі Батмунхыйн Батцэцэг.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, якія, у тым ліку, датычацца абмену візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях і іх практычнага напаўнення, рэалізацыі праектаў у рамках Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту, падрыхтоўкі і правядзення сумесных мерапрыемстваў з нагоды 30-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манголіяй, якое будзе адзначацца ў студзені 2022 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці