:

Аб сустрэчы Пасла з Генеральным дырэктарам Нацыянальнага інфармацыйнага агенцтва «МАНЦАМЭ»

03.02.2023 г.

2 лютага 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік правёў сустрэчу з Генеральным дырэктарам Нацыянальнага інфармацыйнага агенцтва «МАНЦАМЭ» Эрдэнцогт Садантогас.

 У ходзе сустрэчы Пасол падрабязна інфармаваў аб стане двухбаковых адносін і перспектывах супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы. Бакі таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва паміж РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» і Нацыянальным інфармацыйным агенцтвам «МАНЦАМЭ».

Дзмітрый Гарэлік і Эрдэнцагт Садантогас сышліся на думцы аб неабходнасці павышэння інфармаванасці насельніцтва Беларусі і Манголіі аб багацці культур, традыцыях і патэнцыяле ўзаемаадносін дзвюх краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці