:

38-я гадавіна і Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе

26.04.2024 г.

26 красавіка 1986 года свет патрэсла страшная трагедыя: выбух на Чарнобыльскай АЭС у паўночнай частцы Украіны (тады частка СССР). Гэтая аварыя стала самай буйной тэхнагеннай катастрофай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. У выніку выбуху ў атмасферу былі выкінуты вялікія аб'ёмы радыеактыўных рэчываў, якія затым распаўсюдзіліся па заходняй частцы СССР і частцы Еўропы. Радыёактыўнае забруджванне назаўжды змяніла жыцці мільёнаў, і наступствы дадзенай катастрофы адчувальныя да гэтага часу.

Для Беларусі катастрофа на Чарнобыльскай АЭС мае асаблівае значэнне. Ад наступстваў аварыі пацярпела значная частка тэрыторый, што прывяло да перасялення і парушэння нармальнага ўкладу жыцця сотняў тысяч беларусаў.

Пачынаючы з 1990 года ў рэспубліцы рэалізавана пяць Дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На выкананне мерапрыемстваў праграм на сёння накіравана ў эквіваленце 19,3 млрд. долараў ЗША.

Міжнародная салідарнасць вакол Чарнобыля стала найлепшым узорам народнай дыпламатыі і зацікаўленага міжнароднага супрацоўніцтва. Мы з удзячнасцю адзначаем уклад міжнароднай супольнасці, у тым ліку сістэмы ААН, у аднаўленні і развіцці пацярпелых рэгіёнаў. Адмысловая роля ў гэтай сферы прыналежыць Праграме развіцця ААН.

Нягледзячы на шэраг поспехаў на шляху адраджэння пацярпелых рэгіёнаў, яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Тэма наступстваў Чарнобыля захавае сваю актуальнасць у доўгатэрміновай перспектыве. Бо частка тэрыторый так ніколі і не будзе прыдатнай для жыцця.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці