:

Аб памятных мерапрыемствах у рамках святкавання Дня Перамогі

09.05.2023 г.

9 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік і супрацоўнікі беларускага дыппрадстаўніцтва прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да 78-й гадавіны з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дыпламаты ва ўрачыстай абстаноўцы ўсклалі вянкі да Мемарыяла памяці савецкіх воінаў на гары Зайсан і да помніка маршалу Савецкага Саюза Г.К. Жукаву ў г.Улан-Батары. У мерапрыемствах таксама ўдзельнічалі Міністр абароны Манголіі Гурсэдыйн Сайханбаяр, Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Манголіі Сунрэвійн Ганбямба, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Манголіі Аляксей Еўсікаў, Дарадца Пасольства Рэспублікі Казахстан у Манголіі Айдар Абішаў, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Манголіі Леанід Слабоцкі, прадстаўнікі мангольскага абароннага ведамства, расійскага і казахстанскага дыппрадстаўніцтваў у г. Улан-Батар

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці