:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Манголіі з кіраўніком Дзяржаўнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях Манголіі

28.06.2021 г.

24 чэрвеня 2021 г. з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслаў Чапурны сустрэўся з кіраўніком Дзяржаўнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях Манголіі Гамбожавын Арыунбуянам.

Бакі станоўча ацанілі паспяховае завяршэнне праекта па пастаўцы Дзяржаўнаму агенцтву па надзвычайных сітуацыях Манголіі партыі супрацьпажарных і аварыйна-выратавальных машын на шасі МАЗ, абмеркавалі далейшыя перспектывы супрацоўніцтва і фарміравання дагаворна-прававой базы Беларусі і Манголіі ў галіне прадухілення і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

С.Чапурны узнагароджаны ганаровым знакам першай ступені Дзяржаўнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях Манголіі «за каштоўны ўклад ва ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне папярэджання прамысловых аварый, стыхійных бедстваў і ліквідацыі іх наступстваў».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці