:

Аб сустрэчы ў МЗС Манголіі

14.03.2023 г.

13 сакавіка 2023 г. адбылася сумесная сустрэча Пасольстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў Манголіі. У сустрэчы прынялі ўдзел: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік, Часовы Павераны ў справах Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Манголіі Сяргей Крамінцаў і Дзяржаўны сакратар Міністэрства Замежных спраў Манголіі Нямдорджыйн Анхбаяр.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасць падтрымкі Манголіяй кандыдатуры Беларусі на выбарах у склад непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН на 2024-2025 гады.

Акрамя таго, Дзмітрый Гарэлік падрабязна расказаў аб стане і перспектывах двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Манголіі ў эканамічнай, гуманітарнай і культурнай і іншых сферах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці