:

Трагедыя Хатыні

22.03.2023 г.

У гэты дзень 80 гадоў таму — 22 сакавіка 1943 г. — на Зямлі не стала Хатыні. Была спалена дашчэнту чарговая ветлая беларуская вёсачка. Ад рук карнікаў загінулі амаль усе яе жыхары: 149 чалавек, з якіх 75 — дзеці.

З дамоў карныя атрады выгналі старых, дзяцей, жанчын і мужчын. Хворых і нямоглых падштурхоўвалі прыкладамі. Усіх сагналі ў хлеў і падпалілі. У палаючым адзенні, ахопленыя жахам, людзі кінуліся ўцякаць, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты стрымана расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. Самаму маленькаму жыхару Хатыні было ўсяго 7 тыдняў.

Трагедыя Хатыні — адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Хатынь увасабляе звыш 9 000 сёл і вёсак Беларусі, многія з якіх былі спалены разам з людзьмі і ўжо ніколі не адрадзіліся.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці