:

Аб закладцы Алеі дружбы Беларусі і Манголіі ва Улан-Батары

16.05.2022 г.

14 мая 2022 г. адбылася цырымонія закладкі Алеі дружбы Беларусі і Манголіі ў Нацыянальным парку ва Улан-Батары з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

У цырымоніі прынялі ўдзел Міністр развіцця дарог і транспарту Манголіі, сустаршыня Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Л.Халтар, старшыня Мангола-Беларускай парламенцкай групы пры Вялікім Дзяржаўным Хурале Манголіі Б.Энх-Амгалан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ў Манголіі Д.Гарэлік і супрацоўнікі беларускага дыппрадстаўніцтва, прадстаўнікі МЗС і Міністэрства харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі, а таксама Мэрыі горада Улан-Батара.

Пасаджана 60 дрэў і кустоў, у чэрвені плануюцца работы па ўстаноўцы драўлянай альтанкі з беларускім арнаментам і кладцы тратуарнай пліткі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці