:

Пасол Д.Гарэлік сустрэўся з Віцэ-прэм'ерам, Міністрам эканомікі і развіцця Манголіі Ч.Хурэлбаатарам

14.03.2023 г.

 

 

14 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік сустрэўся з Віцэ-прэм'ерам, Міністрам эканомікі і развіцця Манголіі Чымээдыйн Хурэлбаатарам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама правядзенне чарговага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў 2023 годзе ў г.Мінску.

Суразмоўцы сышліся на думцы аб неабходнасці інтэнсіфікацыі двухбаковага дыялогу па лініі профільных міністэрстваў, а таксама больш хуткага пачатку рэалізацыі новых сумесных праектаў у галіне паставак камунальнай, сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі беларускай вытворчасці.

 
 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці