Палітычныя адносіны
Беларусь і Манголія маюць падобныя пазіцыі па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня, выступаюць супраць стварэння аднапалярнага свету і за захаванне інтарэсаў сярэдніх і малых дзяржаў.
Манголія стала адной з першых краін, якія прызналі дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь у снежні 1991 г. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 24 студзеня 1992 г.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Манголіі адкрыта 30 чэрвеня 2014 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Гарэлік Д.М. прызначаны ў чэрвені 2021 г., даверчыя граматы Прэзідэнту Манголіі У.Хурэлсуху ўручыў 8 лістапада 2021 г.
11 кастрычніка 2019 г. Вялікі Дзяржаўны Хурал (парламент) Манголіі прыняў пастанову аб адкрыцці Пасольства Манголіі ў Мінску. 21 мая 2020 г. пасольства пачало сваю дзейнасць. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Манголіі ў Рэспубліцы Беларусь Б.Баярсайхан пачаў працаваць 21 верасня 2021 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка сустракаўся з Прэзідэнтам Манголіі Ц.Элбэгдоржам у рамках самітаў ШАС і БРІКС у ліпені 2015 г. у г.Уфе (Расія) і з Прэзідэнтам Манголіі Х.Баттулгай у рамках саміту ШАС у чэрвені 2018 г. г.Ціндаа (Кітай), у 2023 годзе ў рамках канферэнцыі СОР-28 у Дубаі (ААЭ) — з Прэзідэнтам Манголіі У.Хурэлсухам.
Прэм'ер-міністры Рэспублікі Беларусь наведвалі Манголію двойчы: В.Ф. Кебіч у 1992 годзе і М.У. Мясніковіч у 2013 годзе. Візітаў кіраўнікоў урада Манголіі ў Беларусь не было.
У 2016 годзе Манголію наведаў з рабочым візітам Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І. У 2017 годзе ў рамках пасяджэння СКУ ШАС у Сочы Прэм'ер-міністр Беларусі А.У. Кабякоў сустрэўся з Віцэ-прэм'ерам Манголіі У.Энхтуўшынам.
Міністры замежных спраў Манголіі наведвалі Беларусь з візітамі двойчы: Л.Эрдэнэчулуун у 2001 годзе і Д.Цогтбаатар у 2018 годзе. Візіт Міністра замежных спраў Беларусі В.Л. Сянько ў Манголію адбыўся ў 1996 годзе. У сакавіку 2024 г. адбыўся афіцыйны візіт у Манголію Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С.Ф. Алейніка.
Наступныя дэлегацыі Манголіі наведвалі Беларусь: 2013 год — Міністр прамысловасці і сельскай гаспадаркі Манголіі Х.Баттулга, 2014 год — Міністр дарог і транспарту Манголіі А.Гансух, 2016 год — Міністр будаўніцтва і гарадскога развіцця Манголіі З.Баян-Сэлэнге, 2017 год — Міністр харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі П.Сэргэлэн, 2020 год — Міністр дарог і транспарту Манголіі Б.Энх-Амгалан, 2023 год – Міністр харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі Х.Баларчулуун.
Праведзены два візіты міністраў прамысловасці Беларусі ў Манголію: В.М. Воўка ў 2018 годзе і П.У. Уцюпіна ў 2019 годзе.
Праведзена пяць раундаў беларуска-мангольскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў Міністра (пяты — верасень 2022 г. у г.Улан-Батары).
У Нацыянальным сходзе Беларусі створана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Манголіі. Пры Вялікім Дзяржаўным Хурале Манголіі створана Мангола-Беларуская парламенцкая група. У 2018 годзе кіраўнік МЗС Манголіі Д.Цогтбаатар у якасці кіраўніка парламенцкай групы падчас візіту ў Беларусь сустрэўся са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П. Андрэйчанка.
З 1 па 4 чэрвеня 2024 г. адбыўся дзяржаўны візіт у Манголію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі члены Урада, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і бізнес-колаў. У рамках візіту праведзены двухбаковыя сустрэчы з мангольскімі калегамі, а таксама Мангола-Беларускі бізнес-форум.