:

ГАРЭЛІК Дзмітрый Мікалаевіч

Нарадзіўся 26 жніўня 1976 г. у г.п. Кіраўск Магілёўскай вобласці (Рэспубліка Беларусь).

Адукацыя — вышэйшая. У 1999 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці», у 2018 г. — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне і права».

ПРАЦОЎНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

1995 – 1999 гг. – лабарант сярэдняй школы № 11, г. Слуцк, Мінская вобласць

1999 – 2002 гг. – начальнік аддзела Слуцкага гарадскога камітэта, намеснік начальніка аддзела Цэнтральнага камітэта, намеснік начальніка аддзела Цэнтральнай кантрольнай камісіі, намеснік старшыні, выканаўца абавязкаў старшыні Мінскай гарадской кантрольнай камісіі грамадскага аб'яднання “Беларускі патрыятычны саюз моладзі”

2002 – 2003 гг. – галоўны спецыяліст аддзела развіцця маладзёжнага і дзіцячага руху, загадчык сектара арганізацыйна-прававой работы Дэпартамента па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

2003 – 2013 гг. – галоўны спецыяліст, саветнік, галоўны саветнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю — начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

2013 – 2015 гг. – памочнік Старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь»

2015 – 2021 гг. – начальнік галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

з ліпеня 2021 г. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі (даверчыя граматы Прэзідэнту Манголіі ўручыў 8 лістапада 2021 г.)

Жанаты. Мае сына.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці