Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Манголіі рэгулююцца Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ад 24 студзеня 1992 г. (ўступіла ў сілу 24 студзеня 1992 г.), Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый ад 28 мая 2001 г. (ўступіла ў сілу 27 студзеня 2002 г.) і Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы і маёмасць ад 28 мая 2001 г. (ўступіла ў сілу 12 сакавіка 2007 г.).
Ва ўзаемным гандлі Беларусі і Манголіі традыцыйна пераважаюць пастаўкі тавараў з Беларусі, пастаўкі з Манголіі нязначныя.
Дынаміка двухбаковага гандлю таварамі (2014 – 2020 гг.)
тыс. долараў ЗША
|
Тавараабарот |
Пастаўкі з Беларусі |
Пастаўкі з Манголіі |
2014 |
22 362,5 |
21 663,8 |
698,7 |
2015 |
23 195,5 |
23 149,9 |
45,6 |
2016 |
9 895,7 |
9 826,9 |
68,8 |
2017 |
13 642,4 |
13 517,6 |
124,8 |
2018 |
19 458,2 |
19 116,4 |
341,8 |
2019 |
33 717,2 |
33 668,4 |
48,8 |
2020 |
49 604,6 |
49 451,0 |
153,6 |
2020, % да 2019 |
147,1 |
146,9 |
314,8 |
2021 |
43 554,9 |
43 540,1 |
14,8 |
2021 в % к 2020 |
87,8 |
88,0 |
9,6 |
У 2020 годзе ўзаемны тавараабарот склаў 49,6 млн. долараў (147,1 працэнта да 2019 года), у Манголію пастаўлена беларускіх тавараў на суму 49,5 млн. долараў (146,6 працэнта), з Манголіі ў Беларусь — 153,6. тыс. долараў.
У 2021 годзе тавараабарот склаў 43,6 млн. долараў (87,8 працэнта да 2020 г.), беларускі экспарт — 43,5 млн. долараў (88 працэнтаў), імпарт з Манголіі — 14,8 тыс. долараў.
Найбольш значныя таварныя пазіцыі, якія пастаўляюцца ў Манголію з Беларусі ў 2019-2021 гадах: кар'ерныя самазвалы, аўтамабілі спецпрызначэння, сухое малако, масла сметанковае, сыры, дарожная і будаўнічая тэхніка, тара пластмасавая, аўтамабілі для перавозкі 10 і больш чалавек, трактары, машыны і механізмы для ўборкі сельгаскультур, машыны сельскагаспадарчыя для падрыхтоўкі і апрацоўкі глебы, часткі і прыналежнасці для аўтамабіляў і трактароў, лекавыя сродкі, мучныя кандытарскія вырабы, мэбля, спецыфічныя тавары, трансфарматары электрычныя, віны вінаградныя натуральныя.
З Манголіі ў Беларусь пастаўляўся плавікавы шпат і вырабы з кашміра.
Абарот паслуг паміж Беларуссю і Манголіяй у 2020 годзе склаў 6,6 млн. долараў (106,3 працэнта да 2019 года). Пры гэтым Рэспублікай Беларусь аказана паслуг на суму 4,9 млн. долараў, Манголіяй — 1,7 млн. долараў.
Абарот паслуг у 2021 г. – 13,4 млн. долараў (201,9 працэнта да 2020 г.), беларускі экспарт – 11,3 млн. долараў (231,4 працэнта), імпарт з Манголіі – 2,1 млн. долараў . Аснова экспарту — паслугі аўтамабільнага транспарту (63,4 працэнта ад усяго аб'ёму) і чыгуначнага транспарту (28,9 працэнта). Аснова імпарту – паслугі чыгуначнага транспарту (75,6 працэнта).
З 2013 года дзейнічае Сумесная Беларуска-Мангольская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Сёмае пасяджэнне адбылося 24 студзеня 2024 г. у г.Мінску. Сустаршыня з беларускага боку — Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь А.У. Яфімаў, з мангольскай — Міністр харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі Ж.Энхбаяр.
Праведзена тры пасяджэнні двухбаковай Рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі (трэцяе адбылося 18 студзеня 2024 г. у фармаце відэаканферэнцыі), тры пасяджэнні Беларуска-Мангольскай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах (трэцяе адбылося 26-27 кастрычніка 2023 г. у г.Улан- Батары).